21 мая ў Беластоку больш за 100 асобаў прынялі ўдзел у акцыі з нагоды міжнароднага дня палітвязняў і дня смерці Вітольда Ашурка.
Тысячы нашых родных, блізкіх, сумленных беларусаў зазналі пераслед, гвалт, катаванні. Некаторыя, як Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Дзмітрый Дудойць, загінулі ў няволі. Тысячы лёсаў паламаныя. Тысячы сем’яў разлучаныя. Тысячы людзей застаюцца ў турмах.
Жах у Беларусі стаў паўсядзённасцю.
І калі нам некалі хочацца махнуць на ўсё рукой і жыць далей сваім жыццём, мы павінны памятаць, як шмат людзей застаецца ў закладніках рэжыму. Дзеля іх трэба змагацца далей. Пакуль усе не будуць вольныя.
І калі мы сапраўды хочам людзьмі звацца, мы павінны памятаць пра палітвязняў кожны дзень і рабіць тое, што ў нашых сілах дзеля падтрымкі іх і іх сем’яў, дзеля іх свабоды.
Сёння Беларусы Беластока паказалі, што мы не забыліся, што мы не спыніліся і што нам не ўсё роўна.
Салідарнасць – наша сіла.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну