21 траўня ў Мюнхене сабраліся неабыякавыя беларусы і беларускі, каб выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі.
На плошчы Одэонсплац гучалі імёны палітзняволеных і шакуючыя турэмныя тэрміны, на якія іх кінуў за краты бесчалавечны рэжым. Імёны былі напісаныя на белых і чырвоных сэрцах, якія потым траплялі ў сімвалічную клетку. Гэта напамін нам усім не спыняцца, пакуль яны ўсе не выйдуць на волю. І няхай гэта адбудзецца як мага хутчэй!
Да нас таксама далучыліся людзі з жоўта-блакітнымі і бел-блакітна-белымі сцягамі. Тыя, хто супраць саўковай ідэалогіі, імперскіх амбіцыяў і гвалту.
Дзякуй усім, хто быў сёння з намі! Жыве Беларусь!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну