Беларусы Уроцлава далучыліся 21 траўня да Міжнароднага дня беларускіх палітвязняў
На рынкавай плошчы ў цэнтры горада сабралася больш за 100 чалавек, былі агучаныя імёны загінулых і закатаваных беларусаў, у тым ліку гісторыя Вітольда Ашурка, які быў замучаны ў Шклоўскай калоніі.
Ад некаторых палітвязняў ужо шмат часу няма зваротнай сувязі. Нават іх родныя не ведаюць, у якім яны стане. Мы працягнем звяртацца да міжнароднай супольнасці і арганізацый, каб распаўсюджваць інфармацыю пра палітвязняў Беларусі, каб даведацца пра іх лёс і дамагчыся іх вызвалення…
На плошчы можна было ўбачыць партрэты ўсіх палітвязняў, якіх на дадзены момант, згодна з інфармацыяй дысідэнт.бай, больш за 1760 чалавек.
Мы будзем дамагацца павелічэння ціску на злачынны рэжым беларускага дыктатара. Заклікаем не заставацца абыякавымі і распаўсюджваць інфармацыю пра палітвязняў, пісаць ім лісты, дапамагаць іх сем’ям, падтрымліваць арганізацыі, якія аказваюць дапамогу палітзняволеным.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну