Беларусы звярнуліся да ЕС. Зварот прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы, у Літве і ў Вялікабры…

Беларусы звярнуліся да ЕС.

Зварот прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы, у Літве і ў Вялікабрытаніі накіраваны ў Брусэль, Варшаву, Рыгу, Вільню і Вашынгтон.

Тэкст зварота на англійскай мове

У звароце ўтрымліваюцца наступныя прапановы:

1. Неадкладна ўвесці максімальныя па масштабе і моцы санкцыі ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі;
2. Прыняць нацыянальныя пакеты санкцый ЗША, Польшчы, Літвы, Латвіі;
3. Неадкладна зачыніць усе памежныя пункты пропуску на межах Польшчы, Літвы, Латвіі з Беларуссю за выключэннем пасажырскіх пунктаў пропуску і прад’явіць патрабаванні аб вызваленні ўсіх палітзняволенных.
4. Стварыць Спецыяльны міжнародны трыбунал па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці, якія ажыццяўляе рэжым Лукашэнкі, і прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых.
5. Пачаць выкарыстоўваць інструменты адказнасці ў рамках нацыянальнага заканадаўства краін ЕС (універсальная юрысдыкцыя) у адносінах да вінаватых за гвалт супраць беларусаў.

Давайце разам, як у 2020 годзе, возьмем адказнасць за тое, што адбываецца. Разам зробім не цяжкія, але вельмі важныя крокі. Пакажам усяму свету, што нам сапраўды баліць за лёс палітвязняў і за лёс будучыні Беларусі, бо ніякай будучыні ня будзе, пакуль за кратамі сядзяць бязвінныя. Адказнасць і салідарнасць — гэта тое, што робіць нас нацыяй. Разам мы можам прымусіць рэжым вызваліць палітзняволенных!

Што робім – накіроўваем твіты супраць зняцця санкцый на калій, за неабходнасць увядзення новых санкцый, стварэнне трыбуналу за злачынствы Лукашэнкі.
Каму адпраўляем – у МЗСы еўрапейскіх краін (Іспанія, Партугалія, Германія, Францыя і інш.), Еўрасавету , Еўрапейскай Камісіі і Урсулі фон дэр Ляен, Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў і Жазэпу Барэлю.