Лукашэнка заўсёды супрацьстаяў сваім апанентам любымі спосабамі. Так, у свой час яго ахвярамі сталі Юры Захаранка, Дзмітрый Завадскі, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Павал Шарамет і іншыя.
З 2020 аўтарытарная сістэма забіла 22 асобы. Мы павінны памятаць тых, хто аддаў сваё жыцце, і змагацца за жывых дзеля нашай свабоды.
2020 год
Генадзь Кісель (50 гадоў), вартаўнік Салігорскага кіравання КДБ Леанід Штайда забіў садовымі нажніцамі Генадзя Кіселя проста на вуліцы за рознагалоссе ў палітычных поглядах;
Аляксей Дзямідаў (25 гадоў), Аляксей быў футбольным заўзятарам. Згодна з папярэднім заключэннем, ён памёр ад атручвання і слядоў гвалту няма, а па словах блізкіх – яны відавочныя;
Сяргей Шчэцінка (57 гадоў), на здароўе пачаў скардзіцца пасля выхаду з Асіповічскага ІЧУ, дзе адбываў адміністратыўны арышт за ўдзел у пратэстах. Каля сутак быў у адной камеры з мужчынам, у якога была высокая тэмпература. Заразіўся COVID;
Станіслаў Чур (31 год), зборшчыка Станіслава Чура знайшлі павешаным падчас абедзенага перапынку. Ён хадзіў пастаянна на ўсе мітынгі і забастоўкі, за што на яго ціснула кіраўніцтва;
Канстанцін Шышмакоў (29 гадоў), нойдзены мёртвым у лесе на беразе ракі Нёман. Ён быў адным з двух сябраў камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць сфальсіфікаваны пратакол на выбарах;
Раман Бандарэнка (29 гадоў), быў збіты сілавікамі ў двары каля свойго дому, памёр у шпіталю з ацёкам мозгу;
Дзяніс Кузняцоў (41 год), збіты ў турме на Акрэсціна да смерці. Пералом костак чэрапу;
Аляксандр Будніцкі (53 гады), знойдзены мёртвым у двары каля ўнівермагу Рыга;
Мікіта Крыўцоў (28 гадоў), знойдзены павешаным каля вуліцы Парніковай у Партызанскім раёне Мінска. З’яўляўся лідэрам футбольных фанатаў г. Маладзечна і адным з асноўных арганізатараў мітынгаў супраць несумленных выбараў у сваім горадзе;
Аляксандр Тарайкоўскі (34 гады), быў застрэляны каля ст. м. Пушкінская падчас пратэсту;
Арцем Порукаў (19 гадоў), знойдзены мёртвым на вуліцы ў Мінску калі вяртаўся дадому ад сваёй дзяўчыны;
Генадзь Шутаў (43 гады), застрэлены ў Брэсце. Кулявое параненне ў галаву незваротна пашкодзіла галаўны мозг;
Аляксандр Віхор (25 гадоў), памёр у аўтазаку ад спынення сэрца, аўтазак быў перапоўнены людзямі, дапамогу не аказалі.
2021
Вітольд Ашурак (50 гадоў), актывіст партыі БНФ, каардынатар “Рух за свабоду”. Быў асуджаны 18 студзеня 2021 году на 5 гадоў. 21 траўня памёр у калоніі ПК-17 (г. Шклоў);
Дзмітрый Стахоўскі (17 гадоў), фігурант крымінальнай справы за ўдзел ў “масавых беспарадках” 9-11 жніўня 2020 году. Скончыў жыццё самагубствам, скокнуў з 16-павярховага будынку. Пакінуў перадсмяротны допіс: “Віной таму, стаў следчы камітэт”;
Андрэй Зельцар (31 год), забіты супрацоўнікамі КДБ Беларусі падчас перастрэлкі ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску. Паранены стрэлам Зельцара супрацоўнік КДБ пазней памёр;
Елена Амеліна (53 гады), сур’ёзна захварэла на каронавірус падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ЦІП на Акрэсціна за рэпост “экстрэмісцкага” матэрыялу;
Павал Сібілеў (49 гадоў), кіроўца аўтобусу, які атрымаў цяжкія раненні пасля выбуху гранаты падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 году;
Віталь Шышоў (26 гадоў), выйшаў са свайго дому ў Кіеве на ранішнюю прабежку і знік. 3 жніўня яго цела знайшлі ў Святошынскім лесапарку павешаным, са слядамі збіцця на твары.
2022
Дзмітрый Дудойць (43 гады), скончыў жыццё самагубствам (скокнуў з мосту) падчас адбыцця тэрміну ў ПУАТ-43, Магілёў;
Уладзімір Крысёнак (41 год), супрацоўнік “Нафтану”, які ўдзельнічаў у стачцы, быў знойдзены павешаным дома. 24 траўня Уладзіміра затрымалі ГУБАЗіК, але праз 72 гадзіны ён быў вызвалены пад падпіску аб невыездзе. Сілавікі паграджалі Уладзіміру 12 гадамі калоніі.
2023
Мікалай Клімовіч (61 год), меў праблемы з сэрцам, быў асуджаны на 1 год калоніі, памёр у ПК-3 (Віцьба) праз некалькі тыдняў пасля этапавання.