У Люксембургу падчас Парламецкай Асамблеі НАТА Святлана Ціханоўская сустрэлася з парламенцкімі дэлегацыямі Вялікабрытаніі, Канады, Партугаліі, Італіі, Люксембурга. На ўсіх сустрэчах абмяркоўвалі стратэгію супрацьдзеяння размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі, вызвалення палітвязняў і сітуацыю з вывазам украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
Па выніках сустрэчаў будзе створаная група «Сяброў Беларусі» ў люксембургскім парламенце, Партугалія разглядае стварэнне такога аб’яднання дэпутатаў. Таксама ў выніковай дэкларацыі ПА НАТА парламентары краінаў альянсу заявілі, што «поўныя рашучасці прыцягнуць да адказнасці расійскі рэжым і яго саўдзельнікаў сярод беларускага рэжыму». Гэта важны момант для прыцягнення Лукашэнкі і яго прыхільнікаў да адказнасці.
На сустрэчы з прэзідэнткай ПА НАТА Жаэль Гарыа-Майлам абмеркавалі арганізацыю слуханняў па Беларусі падчас наступнай асамблеі ўвосень і стварэнне Кантактнай групы паміж ПА і беларускай дэмакратычнай супольнасцю.
На відэа: Святлана Ціханоўская і прадстаўніца генсека НАТА па пытаннях міру і бяспекі Ірэнэ Фелін.