Другі збор сродкаў на тэхніку для Палка Каліноўскага ад беларусаў Труймяста21 траўня 2021 года Вiто…

Другі збор сродкаў на тэхніку для Палка Каліноўскага ад беларусаў Труймяста

21 траўня 2021 года Вiтольд Ашурак памёр у шклоўскай калонii…

“Прайшло 2 гады. Мы дагэтуль не маем магчымасьцi вызваліць палітвязняў. Але ў нас з’явiлася першая надзея на iх вызваленне праз тое, што навакольны сьвет стаў чорна-белым з-за вайны. I стала дакладна бачна, хто свой, а хто вораг. Гэта не пра распальванне варожасьцi, гэта пра ўсьведамленне таго, што са злом не дамовiшся, а мусiш толькi зброяй прымусiць яго спынiць гвалт.

Беларускiя дабраахвотнiкi, якiя з лютага 2022 году ваююць на баку Ўкраiны — гэта i ёсць першая падстава нашай надзеi, бо яны кожны дзень сваёй мужнасьцю даказваюць, што здолеюць стаць на чале вызвольнага паходу на Беларусь. Другая падстава —  мабiлiзацыя беларусаў з мэтай зменаў да дэмакратыi ў Беларусi. Гэта проста пра тое, што свабода = адказнасць. Мы мусiм агульнымi намаганнямi спрыяць таму, каб адбылося вызваленне краiны ды розумаў яе грамадзян.

Вызваленне Беларусi – мэта на ўскрайку далягляду, да якой можна дайсьцi, калi зразумець, якiм шляхам крочыць ды пачаць iсцi. Стварэнне вайсковай моцы ды згуртаванне грамадства (так, гэта ўсе мы – у Беларусi, па ўсiм сьвеце, для каго «люблю Беларусь» не проста словы). Таму нам падаецца, што падтрымаць данатам нашых дабраахвотнікаў — самы просты першы крок для кожнага, каб падцвердзiць, што ўсе iх высiлкi ды ахвяры не дарэмныя i мы вартыя той будучай свабоды!”

На данны момант сабрана больш за палову (26 240 zł з неабходных 50 000 zł). Да заканчэння збора засталося ўсяго 38 дзён.

Ахвяраваць

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну