Пад Кіевам усталявалі памятны знак у гонар загінуўшага каліноўца Аляксея СкобліЁн загінуў 13 сакавіка 2022 года ў баі за Кіеў каля вёскі Мошчунь, прыкрываючы пабрацімаў. У лясным масіве каля вёскі адкрылі мемарыял «Анёлы Перамогі» ў гонар загінулых абаронцаў Украіны.  
Побач, непасрэдна на месцы яго гібелі, дзе ішлі жорсткія баі з рускімі захопнікамі, 
устаноўлены імянны знак у гонар Аляксея Скоблі (пазыўны «Тур»). 
Актывісты хабу «Сустрэча» пасадзілі кветкі і ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў (пазыўны «Кіт») і прадстаўнікі дабрачыннага фонду Бадры Лалашвілі, які збіраў сродкі на ўстаноўку мемарыяла.
Жыве Беларусь! 
Слава Украіне! Беларусы Замежжа | 
Даслаць навіну