28 траўня Беларуская дыяспара Беластока правяла велапрабег y падтрымку палітвязняў і людзей якія вы…

28 траўня Беларуская дыяспара Беластока правяла велапрабег y падтрымку палітвязняў і людзей якія выступаюць за перамены ў нашай краіне

Больш за 50 асобаў праехалі 7км на роварах з бчб-сцягамі.

Беларусы – мы свой выбар зрабілі ў 2020, калі тысячамі выходзілі на маршы супраць рэжыма Лукашэнкі.

Сёння, мы беларусы Беластока вымушаны знаходзіцца за мяжой, але пратэст нікуды не знік і не знікне пакуль наша краіна не будзе Вольнай і ўсе палітвязні не выйдуць з турмы.

Калі мы сапраўды хочам людзьмі звацца, мы павінны памятаць пра палітвязняў кожны дзень і рабіць тое, што ў нашых сілах дзеля падтрымкі іх і іх сем’яў, дзеля іх свабоды.

Мы ведаем як для іх важныя словы падтрымкі. Заклікаем памятаць аб палітвязнях, пісаць лісты, паштоўкі, дапамагаць іх сем’ям!

Сапраўдныя героі Новай Беларусі знаходзяцца ў турмах рэжыму. Мы памятаем пра ўсіх і прыйдзе час калі кожны адкажа за свае дзеянні.

Перамены непазбежныя! Разам мы пераможам!
Жыве Беларусь!
Салідарнасць – наша сіла
!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну