«Дэканструкцыя Расіі як імперыі можа пачацца з самага першага і ідэалагічна ключавога саюза — т.зв. …

«Дэканструкцыя Расіі як імперыі можа пачацца з самага першага і ідэалагічна ключавога саюза — т.зв. Саюзнай дзяржавы»

Напярэдадні візіту ў Кіеў аддзел стратэгічнага аналізу НАУ падрыхтаваў аналітычную запіску «Саюзная дзяржава як інструмент імперскай палітыкі Расіі».

Гэтая запіска была перададзена нашым украінскім партнёрам разам з папярэдняй справаздачай «Роля рэжыму Лукашэнкі і Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў незаконным перамяшчэнні і перавыхаванні ўкраінскіх дзяцей».

Важна адзначыць, што тэма т.зв. Саюзнай дзяржавы стала адной з ключавых у ходзе праведзеных сустрэч, а таксама прэс-канферэнцыі, арганізаванай украінскім нацыянальным інфармагенцтвам «Укрінформ».

Ключавыя тэзы дакумента:

Саюзная дзяржава з’яўляецца тым аб’яднаннем, якое робіць Расію імперыяй. Калі ж у Расійскай Федэрацыі не будзе магчымасці ўтрымліваць у сферы свайго ўплыву самага блізкага «саюзніка» — лукашэнкаўскую Беларусь, то ўсе астатнія інтэграцыйныя аб’яднанні пачнуць разбурацца ў паскораным рэжыме.

Дзяржорганы рэжыму Лукашэнкі дастаткова шырока ўцягнутыя ў працэсы, звязаныя як са здачай суверэнітэту Беларусі, так і з агрэсіўнымі дзеяннямі ў дачыненні да Украіны. Усе дзеянні, звязаныя з вайной супраць Украіны, здзяйсняюцца ў рамках функцыянавання Саюзнай дзяржавы.

Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі з’яўляецца непасрэднай пагрозай як мінімум для 4-х краін Еўропы (Украіна, Польшча, Літва, Латвія) да таго часу, пакуль знаходзіцца ў сферы ўплыву Расіі і розных саюзах, заснаваных Расіяй. У сувязі з гэтым дэканструкцыя расейскіх інтэграцыйных аб’яднанняў з’яўляецца прыярытэтнай задачай.

Поўная версія дакумента даступная на 4 мовах:

– Беларуская: https://www.belarus-nau.org/be/post/саюзная-дзяржава-як-інструмент-імперскай-палітыкі-расіі
– Українська:
https://drive.google.com/file/d/1FFnn2NNy5FUsDPFpdvEAg1F0iw_PI7_v/view
– English:
https://www.belarus-nau.org/en/post/the-union-state-as-an-instrument-of-russia-s-imperial-policy
– Русская:
https://www.belarus-nau.org/post/союзное-государство-как-инструмент-имперской-политики-россии

*Рэкамендуем таксама:
Выступленне Паўла Латушкі на Канферэнцыі па супрацоўніцтве краін Балтыйскага мора ў пасляваеннай Еўропе: https://www.belarus-nau.org/post/в-тени-войны-перспективы-демократических-перемен-в-восточной-европе

@nau_belarus