Трэнінг для маладых журналістаў і журналістакInternational Media Academy IMA з Берліна запрашае мал…

Трэнінг для маладых журналістаў і журналістак

International Media Academy IMA з Берліна запрашае маладых беларускіх журналістак і журналістаў ва ўзросце ад 18 да ±25 гадоў на інтэнсіўны пяцідзённы трэнінг «Маладыя і канструктыўныя: Медыя для заўтра», які пройдзе з 21 па 25 чэрвеня ў Тбілісі.

У ім могуць прыняць удзел асобы, якія жывуць у Беларусі ці Грузіі, робяць першая крокі ў журналістыцы і ўжо маюць сваё невялікае кола чытачоў або гледачоў.

Падчас праграмы ўдзельнікі:

пазнаёмяцца з асновамі прафесійнай журналістыкі;
абмяркуюць кібербяспеку і абарону крыніц;
навучацца правяраць факты і апазнаваць фэйкавыя навіны;
атрымаюць першае ўяўленне пра Storytelling.

Забеспячэнне праграмы:

Для ўдзельнікаў з Беларусі арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне. Усе ўдзельнікі будуць забяспечаны харчаваннем і атрымаюць кішэнныя грошы.

Дэдлайн падачы заявак: 7 чэрвеня (калі спазняецеся, усё адно, падавайцеся!)

Рэгістрацыя па спасылцы.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну