Завяршылася сустрэча калектыву BYPOL з кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай. Якія вынікі? 1. Ад…

Завяршылася сустрэча калектыву BYPOL з кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай. Якія вынікі?

1. Адбываецца рэарганізацыя працы BYPOL. Аб’яднанне сілавікоў Беларусі (куды ўваходзяць Мацвей Купрэйчык, Уладзімір Жыгар і іншыя) аддзяляецца ад фонду BYPOL і ў бліжэйшы час вызначыцца з назвай, формай юрыдычнай асобы і кірункамі працы.

2. У адказнасці Станіслава Лупаносава і Аляксандра Азарава застаецца план «Перамога». План «Перамога» знаходзіцца ў поўнай бяспецы, працягваецца праца па яго напаўненні і падрыхтоўцы.

3. Каналы медыя BYPOL дзеляцца наступным чынам: Telegram, Instagram, Youtube застаюцца за Аб’яднаннем сілавікоў Беларусі; Facebook, TikTok і сайт — за BYPOL пад кіраўніцтвам Аляксандра Азарава.

4. Усе ўдзельнікі сустрэчы пагадзіліся на праходжанне паліграфа ў незалежнага эксперта у бліжэйшыя два месяцы.

5. У BYPOL у найбліжэйшы час будзе праведзены фінансавы аўдыт незалежнай кампаніяй, якую ўхваляць абодва бакі. Арганізацыя выплаціць пазыкі па зарплатах.

6. Уводзіцца мараторый на ўзаемныя абвінавачванні і публічную крытыку, а таксама любыя дзеянні, якія прычыняюць шкоду другому боку і BYPOL як супольнасці. Бакі імкнуцца да паразумення і суіснавання.

@CabinetBelarus