Запрашаем беларусаў Швейцарыі далучыцца да акцыі, якая адбудзецца 15 чэрвеня а 13-14 гадзіне на Broken Chair, Place des Nations у Жэневе, каб заклікаць “урад” Беларусі вызваліць зняволеных прафсаюзных лідэраў.
“Урад Беларусі парушае правы працоўных на свабоду аб’яднанняў і вядзенне калектыўных перамоваў, ігнаруючы міжнародныя абавязацельствы краіны ў адпаведнасці з Канстытуцыяй МАП на працягу трох дзесяцігоддзяў.
Замест выканання рэкамендацый Камісіі па расследаванні, створанай у адпаведнасці з артыкулам 26 Канстытуцыі МАП у ліпені 2004 года, урад Беларусі ўзмацніў рэпрэсіі і сістэматычна знішчаў і забараняў незалежныя і дэмакратычныя прафсаюзы краіны.
Летась больш за 40 лідэраў і актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў, у тым ліку Аляксандар Ярашук, прэзыдэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў і сябра Адміністрацыйнай рады МАП, былі асуджаныя да зняволення як экстрэмісты.
Прафсаюзная актыўнасць — гэта не экстрэмізм, і мы ня спынімся, пакуль у Беларусі ня будзе свабоды і справядлівасці для працаўнікоў.
Мы заклікаем дэлегатаў 111-й Міжнароднай канферэнцыі працы падтрымаць рэзалюцыю аб прымяненні артыкула 33 Канстытуцыі МАП аб тым, каб урад Беларусі выконваў міжнародныя працоўныя стандарты і абараняў асноўныя правы працоўных у Беларусі.”
15 чэрвеня
13:00-14:00
Broken Chair, Place des Nations, Жэнева