Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў сустрэчу з дарадц…

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў сустрэчу з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падалякам

«Гэта была нашая чацвёртая сустрэча. Раней мы працавалі ў закрытым фармаце, але цяпер пагадзіліся, што факт нашай размовы і яе агульны змест могуць быць публічнымі.

Што можна адзначыць па выніках сустрэчы:

Па-першае, ва ўкраінскага боку ёсць выразнае разуменне легітымнасці Святланы Ціханоўскай як вынік яе ўдзелу ў выбарах 2020 года і дэмакратычнай супольнасці, якая працуе на перамены ў Беларусі. І такое ж выразнае разуменне нелігітымнасці Лукашэнкі.

Па-другое, дэмакратычная Беларусь цалкам адпавядае інтарэсам Украіны, асабліва ва ўмовах агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі, якая абцяжарваецца пагрозай незаконнага размяшчэння ядзернай зброі і пастаяннай ваеннай прысутнасцю Расіі на тэрыторыі нашай краіны.

Па-трэцяе, мы сышліся ў меркаванні, што міжнародная супольнасць мусіць займаць больш актыўную і практычную пазіцыю па пытанні пагрозы суверэнітэту Беларусі ў выніку ўмяшання Расіі ва ўнутраныя справы нашай краіны».

Працоўны візіт Валера Кавалеўскага ў Кіеў працягваецца. Сёння ён прымае ўдзел у круглым стале «Пагрозы страты суверэнітэту Беларусі з боку РФ: міжнародны аспект», які арганізуецца Радай знешняй палітыкі «Украінская прызма».

@CabinetBelarus