ПАРЕ разглядзела магчымасці палягчэння жыцця беларусаў у выгнанні і паляпшэння для іх міграцыйных ум…

ПАРЕ разглядзела магчымасці палягчэння жыцця беларусаў у выгнанні і паляпшэння для іх міграцыйных умоваў

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы разглядзела даклад люксембургскага дэпутата Пола Галя пра міграцыйныя пытанні беларусаў.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр распавядае пра тое, якія праблемы былі акрэсленыя ў дакладзе і якія будуць наступныя крокі.

«Увесь гэты працэс важны, таму што вельмі яскрава падкрэслівае беларусаў як спецыфічную групу, дзеля якой трэба ствараць умовы – выдача гуманітарных візаў і  стварэнне гуманітарных калідораў, паляпшэнне ўмоваў доступу да рынку працы і адукацыі, стварэнне асаблівых працэдураў легалізацыі».

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну