Дням беларускай культуры-23 быць!
Па традыцыі святкуем у ліпені, а слоганам прапануем словы “Расказаць Беларусь”, хэштэг #SpeakBelarus.
“Расказаць Беларусь” — гэта:
Расказваць, чым жывуць сёння беларусы;
Мовай мастацтва казаць пра нашых палітвязняў;
Пра нацыянальныя традыцыі і багаты жывы фальклор;
Пра тое, чым ганарымся, у чым нашая годнасць і што адрознівае нас ад іншых нацый.
Больш — у канцэпцыі святкавання.
За кампаніяй #ByCultureGlobal23, правядзенне якой ініцыявала @radakultury, сёлета сачыце праз прыладу “Новая Беларусь”.
Запрашаем беларусаў з усіх куткоў свету дадаваць імпрэзы да агульнай мапы.
Як гэта зрабіць: “Новая Беларусь”, галоўная старонка — Падзеі — Усе падзеі — значок у правым верхнім куце. У апісанні абавязкова пазначайце “Падзея ў межах Дзён беларускай культуры“.
*Калі распрацоўваеце афішу свайго свята і хочаце змясціць на ёй лога кампаніі #SpeakBelarus, скарыстайцеся брэндбукам.
Пытанні дасылайце на [email protected].
Далучайцеся, раскажам Беларусь разам!