КР прапаноўвае стварыць назіральную групу для правядзення аўдыту дзейнасці BYPOL і Аляксандра Азарав…

КР прапаноўвае стварыць назіральную групу для правядзення аўдыту дзейнасці BYPOL і Аляксандра Азарава

Учора дэлегаты КР накіравалі афіцыйны адказ на зварот Аляксандра Азарава з прапановай накіраваць трох прадстаўнікоў КР у Назіральную раду Fundacji BYPOL для прызначэння незалежнага фінансавага аўдыту.

– Паўнамоцтвы Назіральнай рады не знайшлі падтрымкі большасці дэлегатаў КР на агульным галасаванні, – гучыць у адказе.

У такога рашэння КР дзве прычыны. Першая – падрыхтоўка і занясенне змен у Статут Fundacji BYPOL, а таксама фінансавы аўдыт зоймуць больш за два месяцы, а да 1 жніўня 2023 года запланавана правядзенне слуханняў КР аб выніках дзейнасці прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета, у тым ліку Аляксандра Азарава. Другая – уваход дэлегатаў КР у склад Fundacji BYPOL на нявызначаны тэрмін супярэчыць статуту КР, бо тэрмін дзеяння паўнамоцтваў дэлегата КР складае дванаццаць месяцаў.

Пры гэтым дэлегаты КР заўважаюць, што ўзнятае ў звароце Fundacji BYPOL пытанне важнае і сябры КР зацікаўлены ў яго вырашэнні. Для дасягнення згоды КР прапаноўвае сфармаваць працоўную групу па правядзенні слуханняў аб выніках дзейнасці прадстаўніка АПК па аднаўленні законнасці і правапарадку, а пасля ўнясення змены ў статут Fundacj BYPOL гэтая працоўная група прыме ўдзел у працэдуры фінансавага аўдыту.