#магчымасці тыдня:Прэмія электроннай музыкі Giga-Hertz запрашае кампазітараў і музыкаў падаваць пра…

#магчымасці тыдня:

Прэмія электроннай музыкі Giga-Hertz запрашае кампазітараў і музыкаў падаваць працы ў напрамках змешанай музыкі, эксперыментальнага гукавога выканання і інш. Заяўкі чакаюцца да 16 ліпеня.

Рэзідэнцыя электроннай музыкі Hertz-Labor у Германіі прапануе кампазітарам і артыстам да 16 ліпеня падаць праекты для рэалізацыі новых твораў.

Рэзідэнцыя ў Германіі для мастакоў, літаратараў і кампазітараў чакае заяўкі да 31 жніўня.

Для творцаў са сферы кіно:

Да 1 жніўня падавайцеся на грант для праектаў на ранняй стадыі распрацоўкі або на стадыі вытворчасці і постпрадакшну.
Да 4 жніўня чакаюцца заяўкі на праграму развіцця талентаў Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.
Конкурс дакументальных кінапраектаў у стадыі распрацоўкі з рэгіёну Усходняга Партнёрства чакае заяўкі да 7 жніўня.

У ліпені па ўсім свеце праходзяць Дні беларускай культуры пад слоганам “Расказаць Беларусь”, #SpeakBelarus. Дадавайце свае імпрэзы да агульнай мапы.

Яшчэ #магчымасці — на @sekktor.