Святлана Ціханоўская сустрэлася з Джо БайдэнамУ сваёй прамове пасля заканчэння саміту НАТА прэзідэнт…

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Джо Байдэнам

У сваёй прамове пасля заканчэння саміту НАТА прэзідэнт ЗША згадаў і Беларусь:

«Многія з вас ведаюць, наколькі важна мець магчымасць вызначаць сваю будучыню. Гэта важна для людзей па ўсім свеце. Не толькі ва Украіне. У Беларусі, Малдове, Грузіі і па ўсім свеце, дзе людзі працягваюць змагацца, каб іх галасы былі пачутыя.

І ніколі, ніколі не здавайцеся, працягвайце змагацца за лепшае заўтра. Абарона свабоды – гэта не справа аднаго дня ці года – гэта справа ўсяго жыцця », – сказаў Байдэн.


Пасля прамовы каманда прэзыдэнта ЗША правяла Святлану Ціханоўскую ў памяшканне, дзе знаходзіўся Байдэн. Ціханоўская была адзінай асобай, якая ўвайшла ў памяшканне. Карэспандэнту Радыё Свабода стала неафіцыйна вядома, што Ціханоўская сустрэлася з амерыканскім лідэрам.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну