Сёння у альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) адбылася жалобная акцыя ў памяць аб заўчаснай смерці Алеся Пушкіна.
Алесь Пушкін (6.08.1965-11.07.2023), геніяльны мастак, аўтар маніфеста сац-арта і шматлікіх перформансаў, самы вядомы з якіх “Гной для прэзідэнта” (1999), сказаў, калі вырашыў вярнуцца ў сваю радзіму з-за мяжы, ведаючы, што яго арыштуюць: « Які я крыж на сябе ўзваліў — такі і мушу несці, як бы цяжка ні было. Што мне тут пагражае? Ну пасадзяць мяне ад 5 да 12, але ж я буду жывы, ніхто мяне не заб’е». Цяпер гэтыя словы Алеся Пушкіна гучаць жахліва (Наша Ніва).
Хай будзе зямля пухам для цябе, дарагі Алесь! Ты жывеш і будзеш жыць вечна ў сэрцах беларусаў!
Не забудзем! Мы не прабачым!
Жыве Вольная Беларусь! Слава Украіне! Героі не паміраюць !