Памяці Алеся Пушкіна — стрым на канале @radakultury.У 3-гадзінным стрыме сабраныя дакументальныя філ…

Памяці Алеся Пушкіна — стрым на канале @radakultury.

У 3-гадзінным стрыме сабраныя дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку.

Многія беларусы, якія ведалі творцу асабіста, якія шануюць яго за цвёрдую грамадзянскую пазіцыю і выбітны мастацкі талент, не маюць магчымасці сёння развітацца з Алесем Пушкіным: прыехаць на яго пахаванне, абняць яго блізкіх ды ўскласці кветкі на яго магілу.

Але мы падрыхтавалі гэтую трансляцыю-развітанне, рэквіем па яскравым творцы, самаадданым беларусе, чыё сэрца назаўжды спынілася. Можна глядзець разам — за жалобным сталом, можна ўзгадваць Алеся Пушкіна на адзіноце. Якім ён быў і якім назаўжды застанецца ў нашай памяці. Энергічным, гучным, крэатыўным, бескампрамісным.

Пачатак у 20.00 па Мінску.

Стрым памяці Алеся Пушкіна (6.08.1965-11.07.2023)

Збор памяці Алеся Пушкіна https://getdonate.org/en/campaign/456. Сабраныя сродкі будуць скіраваныя на падтрымку яго сям’і, ушанаванне яго памяці, упарадкаванне творчага набытку.

У 3-гадзінным стрыме сабраныя дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго…