Народная амбасада Беларусі ў Швецыі паведамляе, што ў сувязі са смерцю палітвязня мастака Алеся Пушкіна з прычыны жорсткіх катаванняў і свядомага неаказання медыцынскай дапамогі ў турме, дэпутат шведскага парламента Каміла Хансен, якая з’яўляецца сімвалічнай «хроснай» Алеся Пушкіна, даслала афіцыйны запыт міністру замежных спраў Швецыі Тобіясу Більстэму з патрабаваннем растлумачыць, якія меры ён мае намер прыняць у сувязі з катастрафічнай сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
Міністр абавязаны будзе даць афіцыйны адказ на працягу двух тыдняў.
Учора Каміла Хансэн выказалася з нагоды смерці палітвязня:
«Рэжымы кшталту лукашэнкаўскай Беларусі баяцца вольнага мастацтва, вольнага слова, вольнага меркавання. Яны баяцца ўсяго, што азначае дэмакратыя.
Зараз я думаю пра самых блізкіх Алеся, пра яго родных і сваякоў. Таксама пра тых, хто нястомна змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь».
Народныя Амбасады | Ананімны зварот