Задайце сваё пытанне Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету!2-3 жніўня пройдуць слуханні, дзе прадстаўнікі…

Задайце сваё пытанне Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету!

2-3 жніўня пройдуць слуханні, дзе прадстаўнікі АПК агучаць справаздачы перад Каардынацыйнай Радай. У гэтыя два тыдні перад слуханнямі вы можаце даць адзнаку дзейнасці кожнага з прадстаўнікоў і сфармуляваць свае пытанні.

Проста перайдзіце па спасылцы, запоўніце апытанку і задайце пытанні, на якія, на вашую думку, трэба атрымаць адказ ад прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Апытанне ананімнае, ніякія асабістыя дадзеныя не збіраюцца. Чакаем на вашую зваротную сувязь!