29 ЛІПЕНЯ — БЕЛАРУСКІ ПІКНІК У КРАКАВЕ
Традыцыйны Пікнік вяртаецца — і цяпер ён мае афіцыйную назву “Letucień”!
Беларусы зноў сустрэнуцца ў цудоўным парку Jordana, каб цэлы дзень адпачываць, спяваць і знаёміцца адзін з адным, таму захоўвайце дату ў сваіх календарах.
Вас чакае сцэна з музыкамі, спартыўная пляцоўка з конкурсамі, дзіцячая зона з гульнямі і заняткамі, DJ-пляцоўка, мастацкія майстар-класы, фудкорт, кірмаш з беларускімі майстрамі і шмат-шмат іншага — падпісвайцеся на picnic.letucien, каб не прапусціць ніводны анонс!
Галовам — квізы ды лекцыі, душы — мастацтва, нагам — танцы, пузiку — ласунак, лету — цень
Letucień — гэта Беларускі Пікнік у Кракаве, які існуе ўжо чатыры гады дзякуючы вашай падтрымцы. Таму запрашайце сяброў і сябровак і рыхтуйце летнія рэчы, бо будзе цёпла і вельмі весела.
park Jordana
29 ліпеня
уваход вольны
#БЗ_афіша
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну