Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, незалежныя медыя, фонды дапамогі анансуюць марафон салідарнасці з палітзняволенымі
Анлайн-марафон «Нам не ўсё адно», які будзе адначасова транслявацца ў суботу, 29 ліпеня, на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10:00 да 22:00 па мінскім часе, ініцыяваны прадстаўніцай Кабінета Вольгай Гарбуновай, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем’яў.
«Кожны дзень колькасць палітзняволеных у Беларусі павялічваецца, як павялічваецца і іх татальная ізаляцыя. Выступаючы з ідэяй аб’яднанага марафону, мы імкнуліся паказаць, што нам не ўсё адно і што мы будзем працягваць прыкладаць усе магчымыя намаганні для дапамогі і падтрымкі, пакуль за кратамі застаецца хоць адзін палітзняволены», – адзначыла Вольга Гарбунова.
Гледачоў марафону з Беларусі арганізацыйная група заклікае клапаціцца пра бяспеку: не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, пералічваць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.
@CabinetBelarus