Напярэдадні трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года мы, беларускі Беластока, сабраліся разам…

Напярэдадні трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года мы, беларускі Беластока, сабраліся разам, каб нагадаць як беларусам, так і сусветнай супольнасці, што мы ПАМЯТАЕМ!

Ніколі не забудзем аб тых смелых людзях, якія тады выступілі супраць рэжыму і сталі яго ахвярамі. Памятаем і аб тых, хто загінуў ў турмах ці пасля вызвалення з турмы.

Таксама смуткуем і аддаем даніну павагі смелым хлопцам, што паклалі свае галовы ва Украіне на вайне з імпэрскай расеяй. Яны несумненна ГЕРОІ, бо пралілі кроў і за нашу з вамі свабоду.

За гады незалежнасці Беларусі набралася наша “нябесная сотня”. Беларусы, памятайце аб гэтым, бо СВАБОДА не даецца лёгка.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну