У бэрлінскай клініцы «Шарытэ» правялі апэрацыю беларусу Віталю Тысеву. Пра гэта паведаміла ягоная ап…

У бэрлінскай клініцы «Шарытэ» правялі апэрацыю беларусу Віталю Тысеву. Пра гэта паведаміла ягоная апякунка, былая лекарка з Украіны Вілена

Паводле нямецкіх хірургаў з бэрлінскай клінікі «Шарытэ», апэрацыя прайшла пасьпяхова. Падрабязнасьці чакаюцца сёньня пазьней.

Шмат гадоў таму ў Віталя Тысева была траўма хрыбта. Але яна дазваляла яму жыць і працаваць. Складанасьці пачаліся ў 2020 годзе, калі арышт у ізалятары справакаваў запаленьне.

Бэрлінская клініка «Шарытэ» пагадзілася прыняць беларуса і зрабіць апэрацыю. Цана — 55 100 эўра, і на гэтую суму таксама зьбіраюць ахвяраваньні.

Паводле Вілены, пасьля апэрацыі плянуюць адкрыць новы збор грошай на рэабілітацыю Віталя.