Вечар беларускай музыкіСёння ў Італіі адбудзецца вечар беларускай музыкі, які будзе транслявацца он…

Вечар беларускай музыкі

Сёння ў Італіі адбудзецца вечар беларускай музыкі, які будзе транслявацца онлайн.

Прагучаць беларускія творы неверагоднай прыгажосьці ў выкананні:

Таццяны Гаўрылавай, сапрана
Юрыя Гарадзецкага, тэнара
Івана Малібошка, фартэпьяна

“Запрашайце сяброў, заварвайце гарбату, каву, разлівайце віно і добры настрой, Вас чакае асалода ад выдатнага мастацтва роднага краю! Усім тым, хто сумуе па Беларусі прысьвячаецца” – паведамляе тэлеграм-канал Народнай амбасады Беларусі ў Італіі.

Субота, 12 жніўня 2023

Канцэрт пачнецца:
Мінск, Вільня, Рыга, Талін – 22.00
Варшава, Рым – 21.00
Тбілісі – 23.00

Канцэрт адбудзецца ў вельмі прыгожым месцы. На зямлі Абруццо, паміж Гран-Сассо і Адрыятыкай, у старажытным манастыры, які пасля доўгіх гадоў запусцення аднаўляецца і жыве.

Старажытны кляштар Монтэ-Улівета быў пабудаваны ў 1598 годзе на месцы, дзе калісьці стаяла старая царква, прысвечаная Святой Марыі ды Ларэта. Кляштар з 12 калонамі распісаны фрэскамі аўтарства мастака Себасцьяна Маеўскага, якія датуюцца XVII стагоддзем.

Унутры вы можаце атрымаць асалоду ад сюррэалістычнай цішыні…моманты, за якія душа будзе Вам удзячная. І ўжо заўтра ў гэтай цішыні прагучыць беларуская музыка і беларускія галасы.

Паслухаць канцэрт можна будзе па спасылцы

https://m.youtube.com/live/MoB2Um9XeX8?feature=share&fbclid=IwAR22nFxF_oX8FFEckJHGkhl6Yj9SlaYw7SgQSXU0oDp-1ObcS36rFu9gDVw_aem_AQwGQ-bb0UzXWb9K58_RCPPwNLATHWmzMPahYNOE-7ttaWcOYioxfnnn6MnAmnyhSt0

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

L’Associazione Culturale Anima Vivente è felice ed onorata di invitarvi al concerto Senza Frontiere
del 12 agosto presso l’ex Convento di S. Maria di Monte Oliveto di Castilenti.
Il concerto rientra in un progetto internazionale che ha come obbiettivo la…