Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы”Тры гады таму беларусы выйшлі на вуліцы сваіх родных гарадоў вол…

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы

“Тры гады таму беларусы выйшлі на вуліцы сваіх родных гарадоў вольнымі і годнымі людзьмі.
Тры гады таму мы былі натхнёным i спадзяваліся на жыццё ў новай вольнай Беларусі.

Нажаль, нашыя надзеі не спраўдзіліся так хутка, і многія з нас атрымалі траўматычны досвед, звязаны з сістэмай.

На сёння ў Беларусі больш за 1500 палітвязняў, тысячы беларусаў былі вымушаны з’ехаць, а мільёны людзей дагэтуль знаходзяцца ў закладніках рэжыму лукашэнкі і не адчуваюць бяспекі ва ўласным доме.

Але мы не апускаем рукі! Мы, беларусы Варшавы, ужо некалькі гадоў выходзім на акцыі салідарнасці і крычым пра сітуацыю ў нашай краіне, каб пачуў увесь цывілізаваны свет і спыніў супрацоўніцтва з дыктатарам.

І мы верым, што прыйдзе час, калі беларусы зноў адчуюць сябе гаспадарамі на улiцах сваіх родных гарадоў!”

Жыве Беларусь!


Беларусы Замежжа | Даслаць навіну