У мінулую суботу беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню ўзяла ўдзел у штогадовым Дні Рыгі, размясціўшы…

У мінулую суботу беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню ўзяла ўдзел у штогадовым Дні Рыгі, размясціўшы свой стэнд на Ратушнай плошчы.

Для азнаямлення і папулярызацыі традыцыйнай беларускай народнай творчасці прайшлі майстар-класы па вырабе “Выцінанкі” — мярэжаў, выразаных з паперы з дапамогай нажніц, i лялек-абярэгаў “Жаданніца”. Вялiкiм попытам наведвальнікаў карысталася майстэрня па жывапісе акрылам на шоперах. Кіравала ёй сучасная беларуская мастачка і ілюстратарка Вольга Якубоўская, вядомая па серыі «Коцiкі Свабоды».

Цiкавасць гасцей выклікала настольная гульня на падабенства беларускіх і латышскіх слоў, аквагрым з узорамі беларускага нацыянальнага арнаменту.

Са сцэны на Ратушнай плошчы ад беларускай дыяспары горад павiншавалi беларускі рок-музыкант Лявон Вольскi і латышскі хор «Frachori». Прыемнай нечаканасцю было сумеснае выкананне нефармальнага гімна Беларусі “Тры чарапахі” і версіі «харавога гімна» Латвіі Saule, Pērkons, Daugava на беларускай мове як сімвалу падтрымкі Латвіяй Свабоднай Беларусі.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

У Дня Рыгі з’явіўся беларускі акцэнт

Сёлета беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню ўзяла ўдзел у штогадовым Дні Рыгі, размясціўшы свой стэнд на Ратушнай плошчы у мінулую суботу.