Удзельнікі «Кадравага рэзерву» змогуць атрымаць каштоўныя веды ў галіне дзяржаўнага і рэгіянальнага кіравання ў Германіі.
Навучальная праграма ўключае два блокі:
1. Анлайн-лекцыі (з 31.08 па 05.09). Плануецца 4 анлайн-лекцыі па наступных тэмах:
– Палітычная сістэма Еўрасаюза.
– Палітычны лад Германіі.
– Адміністрацыя і дзяржаўная служба ў Германіі.
– Фарміраванне палітыкі ў шматузроўневай палітычнай сістэме (ЕС — федэратыўны ўрад — землі).
2. Адукацыйны візіт у Германію (Берлін, Дрэздэн — канец верасня).
Пасля завяршэння першага блока заняткаў будзе адкрыты набор удзельнікаў на адукацыйны візіт у Германію. Гэта добры шанец пазнаёміцца з практычнымі аспектамі дзяржаўнага і мясцовага самакіравання, вывучыць перадавы досвед Германіі і атрымаць веды ад вядучых экспертаў.
Каб прыняць удзел у дадзенай навучальнай праграме, трэба быць удзельнікам «Кадравага рэзерву». Калі вы яшчэ не далучыліся да кампаніі — можаце запоўніць анкету. Дэдлайн па запаўненні анкеты для ўдзелу ў дадзенай навучальнай праграме — 24.08.2023.