Выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму, адкрыецца ў Берліне
Праект распавядае аб яго жыцці, шматгадовых намаганнях па развіццю і ўмацаванню грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, развіццю нацыянальнай культуры і абароне правоў чалавека.
На адкрыцці выставы вас чакае:
– Прэзентацыя кнігі «Алесь: шлях да пераменаў», якую прэзентуе Таццяна Нядбай. – Прэм’ера дакументальнай стужкі «Bialacki» з прамовай рэжысёра Юрыя Буцько (працягласць 30 хвілін, ангельскія субтытры). – Нэтворкінг і прыемныя знаёмствы пасля прагляду.
Мерапрыемства адбудзецца ў 18.00 у чацвер, 7 верасня, у Інстытуце Пілецкага, Pariser Platz 4a, 10117 Berlin Doors open 17:30 Сустрэча будзе праходзіць на беларускай мове з перакладам на ангельскую.
Даты правядзення выставы: з 7 па 21 верасня, Часы працы Інстытута Пілецкага: Аўторак – Нядзеля з 10:00 да 18:00 Панядзелак – выходны. Уваход вольны.