Pashpart.org – актуальная інфармацыя па праязных дакументах для беларусаў за мяжоюНародныя Амбасады …

Pashpart.org – актуальная інфармацыя па праязных дакументах для беларусаў за мяжою

Народныя Амбасады Беларусі пры ўдзеле Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета стварылі сайт pashpart.org, на якім змешчаны падрабязныя інструкцыі аб парадку атрымання праязнога дакумента замежніка са спасылкамі на законы краін, у якіх існуе такая магчымасць (зараз іх 29).

«Праект нацыянальнага пашпарта Беларусі ў распрацоўцы, але мы ўсведамляем, што беларусам трэба вырашаць пытанне з дакументамі тут і цяпер. Таму Прадстаўніцтва па замежных справах падтрымлівае ініцыятыву Народных Амбасадаў па стварэнню сайта pashpart.org з інфармацыяй аб магчымасцях атрымання «пашпарта замежніка» у розных краінах», – адзначыў прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі:

«Са свайго боку, акрамя праекта нацыянальнага пашпарта Беларусі, мы будзем працаваць з нацыянальнымі ўрадамі і міжнароднымі арганіазацыямі дзеля спрашчэння і паскарэння працэдураў легалізацыі і атрымання беларусамі праяздных дакументаў ў розных краінах».

«Пашпарт замежніка» – адзін з варыянтаў вырашэння праблемы немагчымасці абмяняць ці атрымаць дзейны «сіні» пашпарт для беларусаў замежжа пасля ўказа №278 ад 4 верасня 2023 года. У той жа час Абʼяднаны Пераходны Кабінет працягвае працу над праектам новага нацыянальнага пашпарта Беларусі.

@BelarusiSvet