Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы “Колькі яшчэ пакут прыйдзецца стрываць беларусам у сваёй краіне …

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы

“Колькі яшчэ пакут прыйдзецца стрываць беларусам у сваёй краіне i за яе межамі?

Фальсіфікацыя выбараў, татальная хлусня, забойства, гвалт, рэпрэсіі, прымусовая эміграцыя – гэта няпоўны спіс таго, што перажываюць беларусы ў апошнія тры гады.

З праўладных каналаў вяшчаюць людзі, якія займаюцца прапагандай хлусні, міжнароднай варожасці і нянавісці.

Чарговае бяздоннае дно прабіла навіна пра пазбаўленне беларусаў замежжа магчымасці мяняць пашпарты, а таксама распараджацца сваёй маёмасцю ў Беларусі.

Сёння мы разам гаворым рашучае “НЕ” дыктатуры і бясчынству рэжыму!”

Жыве Беларусь!


Беларусы Замежжа | Даслаць навіну