Фонд “Школа Лідараў“, Вольны Беларускі Універсітэт і Фонд Міжнароднай Салідарнасці запрашаюць прыняць удзел у курсе “Школа грамадскіх лідараў”.
Курс адрасаваны беларускім лідарам – няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх, акадэмічных, медыйных, культурніцкіх ініцыятываў – людзям, якія актыўна дзейнічаюць як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі, якія займаюць актыўную грамадскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.
Калі: 4 сесіі па выходных з 9.00 да 14.30 (час па Варшаве).
Што дае курс:
– сустрэчы з экспертамі па пытаннях дзейнасці грамадзянскай супольнасці;
– удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі;
– знаёмства з мадэллю лідарства;
– вывучэнне метадаў пабудовы, кіравання і развіцця каманды.
Для ўдзелу патрэбна: да 20.09.2023 уключна запоўніць форму анлайн-заяўкі (https://volny-uni.eu/anketa-shkola-gramadskikh-lidarau) + падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт).
Больш падрабязная інфармацыя пра курс па спасылцы.