Сябры, нагадваем вам, што Народныя амбасады Беларусі разам з Офісам Святланы Ціханоўскай і Аб’яднан…

Сябры, нагадваем вам, што Народныя амбасады Беларусі разам з Офісам Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам зрабілі сайт са спісам краін, дзе можна атрымаць пашпарт замежніка і падрабязнымі інструкцыямі, як гэта правільна зрабіць. 

Каманда Народных амбасадаў Беларусі дзякуе ўсім беларусам, якія адгукнуліся на заклік і дасылалі інфармацыю пра пашпарт замежніка ў сваіх краінах.

На дадзены момант ёсць інфармацыі па 23 краінах, але паступова будуць дадавацца актуальныя дадзеныя датычна розных краінаў. Сёння, напрыклад, з’явілася інфармацыя пра атрыманне пашпартоў замежніка ў Даніі, Ісландыі і Мальце.

Інфармацыю па розных краінах вы можаце знайсці на сайце pashpart.org

Калі ў вас ёсць пытанні, удакладненні ці дапаўненні – дасылайце іх на [email protected] ці ў чат-бот.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну