11 верасня ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу пачала працаваць выстава “Беларускі мартыралог”. Дэпутаты Еўрапарламента і госці маюць магчымасць паглядзець у вочы беларускім палітвязням з партрэтаў, намаляваных мастачкай Ксішай Анёлавай.
Заўтра, 13 верасня, адбудзецца ўрачыстае адрыццё выставы і перфоманс, прысвечаны палітычным вязням у Беларусі.
“Серыя “Беларускі мартыралог” пачыналася як спосаб пераадольвання немагчымых падзей, якія ўсё ж былі і ёсць рэальнасцю ў Беларусі на працягу апошніх трох гадоў. Праект змяшчае па-над 500 прац, выкананых маркерам на шпалерах, і не лічыцца завершаным, пакуль не будзе намаляваны апошні з тых, хто так несправядліва ўтрымліваецца ў турмах. Калі нам не прыняць рэчаіснаць і чакаць, калі ўсё гэта скончыцца, мы не здолеем выйсці з гэтай варонкі”, — кажа Ксіша Анёлава.
Праект ладзіцца ў межах праграмы #ArtPowerBelarus, што фінансуецца Еўразвязам, рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры.
Аўтар мастацкай канцэпцыі: Зміцер Чэ.
Фота: Арцём Лява.