Адукацыйны курс «Навучыцца вучыць»Хочаш навучыцца ствараць уласныя адукацыйныя праграмы для супольн…

Адукацыйны курс «Навучыцца вучыць»

Хочаш навучыцца ствараць уласныя адукацыйныя праграмы для супольнасці беларусаў і беларусак у эміграцыі? Запрашаем на адукацыйны курс «Навучыцца вучыць» у Варшаве!

На праграме ты навучышся:

• Ацэньваць патрэбы сваёй мэтавай аўдыторыі,
• Распрацоўваць адукацыйная падзеі/курсы,
• Арганізоўваць прастору для навучання, якая будзе матываваць удзельні_ц і весці іх да чаканага выніку,
• Фасілітаваць навучанне і збіраць зваротную сувязь, якая дапаможа палепшыць тваю працу.

А яшчэ распрацуеш уласны план развіцця і зразумеш, куды рухацца далей ў прафесійным плане! 

Фармат праграмы:

• Жывыя сесіі ў Варшаве ў лістападзе 2023 – снежні 2024 года (11, 25, 26 лістапада, 8 і 9 снежня);
• Практычныя хатнія заданні, на якія ты атрымаеш зваротную сувязь ад трэнер_ак і ментар_ак курса,
• Анлайн–група рэфлексіі і падтрымкі,
• Магчымасць атрымаць падтрымку на рэалізацыю уласнай адукацыйнай падзеі. 

Падрабязны расклад і змест праграмы можна паглядзець тут.

Падаць заяўку: https://forms.gle/1tt8SvTahUuuz9XF9 

Дэдлайн: 22 кастрычніка 2023, 23:59 СЕТ*
Пра вынікі адбору ўдзельніцы і ўдзельнікі будуць праінфармаваныя не пазней за 25 кастрычніка

Засталіся пытанні? Пішы на [email protected] (Воля)

Трэнінг праводзіцца DVV International  ў межах праекта Imagine Y пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну