Наперадзе зноў займальныя прыгоды і прывабная неакрэсленасць дарогіPapa Bo Selektah выпраўляецца ў ч…

Наперадзе зноў займальныя прыгоды і прывабная неакрэсленасць дарогі

Papa Bo Selektah выпраўляецца ў чарговае турнэ – на гэты раз у якасці афтэпаці-дыджэя пасля канцэртаў Botanic Project па польскім залатым маршруце.

“Беларускія растафарай-аксакалы Botanic Project выпусцілі ў свет такую рэдкую зараз з’яву, як альбом беларускага рэгей, называецца «Музыка сфер». Будзем лунаць з маладзечанскімі алдамі па 5 польскіх гарадах – спачатку яны будуць раздаваць сапраўдны беларускі флоу ў якасці асноўнай стравы, а следам я буду хвастаць усіх па дупках новабеларускім гарачыльным грувам.”

13 oct /  Gdańsk
14 oct / Poznań
20 oct / Wrocław
21 oct / Kraków
28 oct / Warszawa

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну