Фестываль PRADMOVA едзе ў Вільнюс: шмат нон-фікшна, філасофіі і паэзіі14-15 кастрычніка на пляцоўцы…

Фестываль PRADMOVA едзе ў Вільнюс: шмат нон-фікшна, філасофіі і паэзіі

14-15 кастрычніка на пляцоўцы “Павільёнас” адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта два дні насычанай праграмы, у якой кожны і кожная знойдзе цікавае для сябе.

У рамах вільнюскай Прадмовы можна наведаць сустрэчы з пісьменніцай і перакладчыцай Вольгай Гапеевай, пісьменнікам Сяргеем Календам, з паэтам і празаікам Алегам Мінкіным.

Паэзіі ў Вільнюсе таксама будзе шмат: гэта і прэзентацыя кнігі “Побач” Насты Кудасавай, і сустрэча з заснавальнікам паэтычнай серыі выдавецтва “hochroth Minsk” Дзмітрыем Строцавым, і ажно дзве Ночы паэзіі з удзелам Сямёна Ханіна, Ігара Коцюха, Кятлін Калдмаа, Дзмітрыя Строцава, Андрэя Бастунца, Сабіны Брыло, Паўла Горбача, Марыі Мартысевіч, Дар’і Роскач, Ганны Шакель.

Поўная праграма на сайце PRADMOVA

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны, на некаторыя івэнты спатрэбіцца абавязковая рэгістрацыя на сайце.

Адрас правядзення фестывалю:
Pylimo g.,21B


#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну