Сябры! Цяпер мы актыўна рыхтуемся да першага беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, які пройдзе ў лютым 2024 г., і нам патрэбная вашая дапамога.
АВВА запланавала правесці гэты форум з мэтай пачатку фармавання ўстойлівай бізнес-дыяспары ЗША ды інтэграцыі беларусаў замежжа ў цэлым. Мы хочам дапамагчы стварыць пазітыўны імідж беларускіх бізнесоўцаў, развіваць патэнцыял і інвестыцыйныя магчымасці беларусаў. Падрабязна пра мэты форуму ў відэа распавёў Яўген Буры, прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.
Мы падрыхтавалі апытанне для беларускіх бізнесоўцаў, якія знаходзяцца, працуюць або плануюць працаваць у ЗША. Калі ласка, запоўніце анкету па спасылцы. Гэта дапаможа нам задаволіць запыты і патрэбы беларускіх бізнесоўцаў у ЗША і зрабіць форум сапраўды ўнікальнай і гістарычнай падзеяй.
Падзяліцеся гэтай публікацыяй з сябрамі і знаёмымі. Давайце разам зробім першы беларускі бізнес-форум у ЗША максімальна яркім, карысным і эфектыўным!
З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся: [email protected].