Сейм Латвіі выключыў згадку грамадзянаў Беларусі з праекту закона аб дарожным руху
На мінулым тыдні прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і Віталь Малчанаў сустракаліся з групай «За дэмакратычную Беларусь» у Сейме Латвіі. Вынікам гэтай сустрэчы стала рашэнне Камісіі па народнай гаспадарцы Сейма Латвіі выключыць з «чорнага спісу» аўтамабілі з беларускімі нумарамі.
«Падчас сустрэчы ў Сейме Латвіі мы знайшлі патрэбныя словы і аргументы, якія пераканалі дэпутатаў выключыць згадку грамадзянаў Беларусі з праекта закона аб дарожным руху. На пасяджэнні Камісіі гэтая папраўка атрымала падтрымку і цяпер мы можам выключыць гэта пытанне са спісу праблемаў беларусаў у Латвіі», – паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька.
Асобна ён падкрэсліў важнасць стварэння групаў «За дэмакратычную Беларусь» у нацыянальных Парламентах, бо з іх дапамогай Офіс можа вырашаць праблемы беларусаў замежжа.
В Сейме Латвии прислушались к аргументам офиса Светланы Тихановской Профильная комиссия по народному хозяйству Сейма Латвии приняла решение исключить из «чёрного списка» автомобили с беларускими номерами, которые не могут находиться на территории Латвии…