Сёння ў калоніі сваё 60-годдзе адзначае палітзняволены Віктар Бабарыка. Павіншуйце яго! Віктар быў з…

Сёння ў калоніі сваё 60-годдзе адзначае палітзняволены Віктар Бабарыка. Павіншуйце яго!

Віктар быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 6 ліпеня 2021 году палітзняволенага экс-банкіра і былога кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі асудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Віктар Бабарыка віну не прызнаў.

У ноч з 24 на 25 красавіка Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю: у яго была вадкасць у лёгкіх. Таксама стала вядома, што палітвязня змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, калі дакладна гэта адбылося — невядома. Да таго ж паведамлялася, што доўгі час зімой Бабарыка правёў у ШІЗА.

Гэта ўжо чацвёрты Дзень народзінаў, які палітвязень сустракае за кратамі.

Павіншаваць Віктара: ПК №1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
Напісаць анлайн