Імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны будзе насіць сквер у сталіцы Латвіі
Знакавае для беларусаў месца з’явіцца ў Рызе. Сквер уздоўж вуліцы Лачплеша будзе насіць імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Новую назву адобрыў Камітэт па развіцці горада Рыгі.
Ініцыятарамі змен у назве сквера выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс, прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў.
Разам з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Кабінета Алінай Коўшык, падчас яе летняга візіту ў Латвію, ініцыятары сустрэліся з уладамі горада і дасягнулі паразумення па гэтым пытанні.
Аліна Коўшык: «Дзякую дэпутатам гарадской рады Рыгі за хутка прынятае рашэнне. Цешуся, што ў беларусаў Рыгі цяпер будзе свой куток у гэтым горадзе – месца, дзе яны змогуць збірацца і адчуваць сувязь з радзімай. Мы абавязкова дададзім яго на карту беларускіх гісторыка-культурных мясцін kultmapka.me. Спадзяюся, што эстафету ў ініцыіраванні змен назваў вуліц гораду прымуць і іншыя беларускія дыяспары».
@CabinetBelarus