«У іх не было нават зброі для кожнага змагара, але нашыя героі стрымалі ледзь не на месяц бальшавіцк…

«У іх не было нават зброі для кожнага змагара, але нашыя героі стрымалі ледзь не на месяц бальшавіцкі напад»

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў віншаваннем з Днём герояў, які адзначаецца ў гадавіну Слуцкага збройнага чыну. Паслухайце!

27 лістапада – Дзень герояў, прысвечаны Слуцкаму збройнаму чыну, арганізаванаму войскам БНР дзеля самастойнай беларускай дзяржаўнасці і супраць бальшавікоў. Больш за месяц – з 27 лістапада па 31 снежня – беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна са слуцкіх сялянаў, супраціўляліся Чырвонай арміі.