У мінулую суботу ва Украіне і па ўсяму свету, у тым ліку ў Латвіі, адбыліся акцыі па ўшанаваньні ПА…

У мінулую суботу ва Украіне і па ўсяму свету, у тым ліку ў Латвіі, адбыліся акцыі па ўшанаваньні ПАМЯЦІ АХВЯРАЎ ГАЛАДАМОРУ

Штучна выкліканы голад у часы савецкай улады – з’ява, якая закранула ў той ці іншай ступені і беларускі народ таксама. Беларусы Рыгі разам з латышскімі сябрамі выказалі сваю салідарнасць з украінскім народам і памянулі продкаў, наўмысна знішчаных савецкай бязлітаснай таталітарнай сістэмай.

Ва Украінскай Грэка-Каталіцкай Царкве адбылася Паніхіда, пасля якой прысутнічыя рушылі па вуліцам Рыгі, каб запаліць знічы і ўзкласці кветкі і каласы ля помніка Т. Шаўчэнкі. Мерапрыемства працягнулася ў Бібліятэцы Латвійскага Універсітэта гістарычнай лекцыяй і праглядам фільма “Украіна. Забытая гісторыя: Галадамор. Улада варта смерці”.

Пра ахвяраў Галадамору ў Беларусі распявялі на адным з буйнейшых у Латвіі СМІ – “На варотах серп і молат, а ў хаце смерць і голад”. Чаму мне важна памятаць пра Галадамор – адразу на трох мовах – беларускай, латышскай і расейскай.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну