Прывітанне. На сувязі Папа Бо і каманда новай ініцыятывы Future Sounds of Belarus. Мы захопленыя беларускай музыкай і маем імпэт спрыяць яе развіццю праз забеспячэнне інструментамі, ведамі і рэсурсамі на прасоўванне, наладжванне кантактаў і пошук магчымасцяў, якія дапамогуць незалежным беларускім музыкам манетызаваць свае таланты на міжнароднай сцэне.
Каб ісці да пастаўленых мэт больш упэўнена, мы лічым важным даведацца пра вашу сённяшнюю рэальнасць, поспехі і праблемы, патрэбы і спадзяванні. Запоўніце, калі ласка, анкету, гэта зойме ў вас не больш за 5 хвілін. Перашліце таксама спасылку сябрам і сяброўкам, якія адносяць сябе да беларускай музычнай супольнасці.
Вашы час і шчырасць зробяць вялікі ўнёсак у развіццё незалежнай беларускай музыкі — абяцаем! )
Для каго: – артыст_ак / музыкант_ак, – менеджар_ак артыстаў, – арганізатар_ак музычных падзей, – прадстаўні_ц музычнай інфраструктуры.