Вітанкі, сябры!
Гэта Ірынка, беларуска Вільні, якая падтрымала праект «Новай Беларусі» праз падаткі і стала ўдзельніцай пілотнага праекту па самакіраванні.
Мая ідэя стварыць беларускую бібліятэку ў Вільні зрабілася ў выніку пераможцам, і мы сумесна з камандай Новай Беларусі і ўдзельнікамі праекта пачалі яе рэалізацыю.
Шчыры дзякуй ўсім, хто далучыўся і падтрымлівае стварэнне бібліятэкі ідэямі і дзеяннямі!
Мы вырашылі супрацоўнічаць з Цэнтрам беларускай супольнасці і культуры ў Вільні. На яго базе неўзабаве будзе адчыненая абноўленая бібліятэка і запусціцца інтэрнет-сайт. І тутака нам спатрэбілася назва для бібліятэкі.
Былі абраныя некалькі варыянтаў назвы, і мы, каманда праекту, звяртаемся да ўсіх беларусаў і беларусак, будучых наведвальнікаў бібліятэкі, з прапановай абраць назву ўсёй талакою!
Варыянты назваў былі правераныя на даступнасць даменаў і адсутнасць стойкіх асацыяцый з іншымі пляцоўкамі. Галасаванне адбудзецца ад сёння, 12 снежня, і да апоўначы 14 снежня!
Абірайма назву нашае бібліятэкі разам!