Камітэт па міжнародных справах Сейму Літвы падтрымаў прапанову выдаваць беларусам, якія ўцяклі ад рэпрэсій, ВНЖ тэрмінам на тры гады
Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька:
«Хто рана ўстае, той нешта і атрымоўвае. Працяглая і сістэмная праца з дэпутацкай групай “За дэмакратычную Беларусь” Сейму Літвы, а таксама з МУС, падаецца, дае свае вынікі. Камітэт па міжнародных пытаннях Сейму падтрымаў павелічэнне тэрміну дзеяння ВНЖ для беларусаў да трох гадоў!
Аčiū!»
Раней з ініцыятываю выдаваць беларусам-палітуцекачам від на жыхарства тэрмінам не на год, а на тры, выступала Міністэрства ўнутраных справаў Літвы.