На майстар-класе мы паразмаўляем аб тым, што рабіць, калі бракуе ўнутранага псіхалагічнага рэсурсу, каб паўнавартасна жыць і працаваць ва ўмовах нявызначанасці. Якія механізмы папаўнення ўнутранага рэсурса існуюць? Вядучы трэнінгу: Васіль Пронь — псіхолаг, трэнер нефармальнай адукацыі, досвед працы больш за 17 гадоў.
Што чакае цябе на трэнінгу?
Куды знікаюць рэсурсы, што адбываецца ў стане нявызначанасці. Ахоўныя стратэгіі. Сімптомы выгарання. Прафілактыка ўнутранага стану. Мультымадальная мадэль BASIC Ph, як аснова, для складання карты рэсурсаў. Што рабіць для аднаўлення. На што абапірацца.
20 снежня ў 18:00 Imaguru Startup Hub (Twarda 14/16) + ONLINE